Знайсці
23.05.2022 / 18:20РусŁacБел

Расійскія войскі пачалі штурм горада Ліман у Данецкай вобласці

Украінскі канал «Труха» паведамляе, што ім удалося заняць некалькі вуліц горада Лімана, які знаходзіцца на дарозе да Славянска і ў тыле Севераданецка. У сваю чаргу, расійскі канал «Рыбарь» паведамляе, што расійскія часці выйшлі да Залатога на поўдзень ад Лісічанска.

Выбухі над Ліманам. Скрыншот з відэа

Павольны наступ расіян на Данбасе працягваецца, яны па-ранейшаму маюць там вялікую перавагу ў паветры і ў артылерыі. Але гэты наступ нашмат маруднейшы, чым Масква планавала. Украінцы ўпарта трымаюць кожны малы ці большы горад.

Ліман — апошні горад на шляху да Славянска з паўночнага ўсходу. У сваю чаргу, Славянск — важны вузел камунікацый на подступах да Краматорска, адміністратыўнага цэнтра Данецкай вобласці.

Штурм Славянска, Краматорска і гары Карачун будзе для расіян не лягчэйшы за аблогу Марыупаля.

Спадарожнікавы здымак дае ўяўленне пра маштабнасць баявых сутыкненняў на тэрыторыі горада Лімана. Чырвонае — месцы пажараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
46
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930