Знайсці
23.05.2022 / 19:06

На мяжы ўзмацнілі санітарны кантроль з-за воспы малпаў

Міністэрства аховы здароўя ацэньвае рызыку завозу воспы малпаў у Беларусь як нізкую з-за таго, што наша краіна цяпер не мае авіязносін з большасцю краін свету. Але санітарна-каранцінны кантроль на межах усё ж вырашылі ўзмацніць.

Фота ілюстрацыйнае

«Дадаткова праводзіцца навучанне медработнікаў дыферэнцыяльнай дыягностыцы захворвання. Спецыялістамі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі вядзецца распрацоўка тэст-сістэмаў для своечасовай дыягностыкі захворвання», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Медыкі таксама рэкамендуюць людзям, якія наведваюць эндэмічныя па воспе малпаў афрыканскія краіны, не кантактаваць там з прыматамі і грызунамі, а ў ежу ўжываць толькі старанна прыгатаваныя прадукты жывёльнага паходжання.

Пры кантакце з людзьмі, якія прыбылі з краін, дзе фіксавалі выпадкі воспы малпаў і маюць сімптомы, падобныя на сімптомы рэспіраторнай інфекцыі, рэкамендуецца карыстацца маскай і захоўваць гігіену рук.

Таксама Міністэрства аховы здароўя адзначае, што ад воспы малпаў няма спецыяльнай вакцыны, але дзякуючы таму, што раней праводзілася масавая вакцынацыя ад натуральнай воспы, у нашых людзей створана значная імунная праслойка, якая можа дапамагчы купіраваць распаўсюджванне захворвання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31