Знайсці
23.05.2022 / 19:32

«Дом апячатаны звычайным скотчам». У вясковай хаце гомельскай журналісткі адбыўся ператрус без ведама гаспадароў

Пра тое, што ў яе вясковай хаце прайшоў ператрус, а гаспадарам пра гэта нават не паведамілі, паведаміла журналістам сама Марыя Булавінская. Сама яна дазналася пра гэта ад аднавяскоўцаў, піша БАЖ.

Марыя Булавінская

Журналістка, гісторык і грамадская актывістка з Гомеля расказала калегам:

«У вясковай хаце, якую мы планавалі адрэстаўраваць, адбыўся вобшук. Я набыла невялікі дом у вёсцы Гомельскага раёна ў 2019 годзе. Мы планавалі яго адрэстаўраваць сваімі сіламі: замяніць вянцы, якія згнілі, аднавіць разьбяны дэкор. Паспелі зрабіць толькі падрыхтоўчыя працы.

Аб вобшуку паведамілі мясцовыя жыхары. Ён адбыўся на мінулым тыдні. Са словаў мясцовых, прыязджалі памежнікі і міліцыянты.

Зараз дом апячатаны звычайным скотчам. З вокнаў бачна, што там усё раскідана. Ніякіх афіцыйных папер пра вобшук не пакінулі. На заклееных скотчам дзвярах пячатак няма. Ніякіх прыкметаў, што гэта быў афіцыйны вобшук, няма.

Грубка ў хаце. Фота Марыі Булавінскай

Людзі гавораць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома.

Да матэрыяльных рэчаў стаўлюся зараз абыякава. Шкада толькі гістарычных артэфактаў. Кажуць, што ў хаце раптам пахіліліся аканіцы, раздзяўбаныя дзверы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31