Знайсці
23.05.2022 / 21:49

Ва Украіне забаранілі набліжацца да мяжы з Беларуссю

У Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласцях Украіны забаронена набліжацца да мяжы з Беларуссю. Цывільным асобам забараняецца падыходзіць да мяжы бліжэй, чым на 1 км. Адзіныя, для каго зробленае выключэнне, — жыхары населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад мяжы, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Абмежаванне дзейнічае з 23 мая і будзе працягваць дзейнічаць да заканчэння ваеннага становішча. Уведзеныя яны «з-за ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі і для забеспячэння мераў умацавання нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны».

У раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю, забаронена:

  • знаходзіцца па-за населенымі пунктамі з 22.00 па 5.00;
  • заходзіць у лясы;
  • арганізоўваць паляванне, рыбалку і адпачынак на прыродзе;
  • здымаць на відэарэгістратары і іншыя гаджэты дарогі і аб'екты інфраструктуры;
  • перавозіць зброю і сродкі актыўнай абароны без дазволаў;
  • выкарыстоўваць квадракоптары і іншыя падобныя апараты.

Гэтыя абмежаванні дзейнічаюць за 20 км ад мяжы з Беларуссю ў Карасценьскім, Сарненскім і Варашскім раёнах і за 5 км ад мяжы ў Вышгарадскім раёне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31