Знайсці
23.05.2022 / 22:20

Дыпламатам разаслалі фэйкавы ліст нібыта ад імя Ціханоўскай

23 траўня пад выглядам звароту Офіса Святланы Ціханоўскай ашуканцы разаслалі лісты дыпламатычным партнёрам Беларусі — амбасадарам і прадстаўнікам розных краін, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай. Гэты ліст быў вытрыманы ў прарасійскай танальнасці.

Ліст даслалі з пошты, якая не належыць камандзе Ціханоўскай, гаворыцца ў заяве прэс-службы, якая заклікае правяраць паштовыя адрасы і нагадвае, што ўсе кантакты ад імя Офіса Ціханоўскай пазначаныя на яе афіцыйным сайце.

У заяве таксама адзначаецца: Святлана Ціханоўская з першага дня вайны кажа, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін — агрэсар, які пачаў вайну ва Украіне з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі, які супраць волі беларусаў дазволіў расійскаму войску пачаць уварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.

«Першая яе заява была апублікаваная ў 5:15 раніцы 24 лютага 2022 году.

У заяве таксама нагадваюць, што «беларусы супрацьстаяць двум дыктатарам, якія развязалі вайну. І каб вырашыць беларускае пытанне, трэба спыніць і Лукашэнку, і Пуціна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31