Знайсці
24.05.2022 / 09:08РусŁacБел

Шайгу прапанаваў кананізаваць Суворава, РПЦ пачала разгляд

Руская праваслаўная царква разгледзіць магчымасць кананізаваць знакамітага палкаводца Аляксандра Суворава.

Фота Wikimedia

З ініцыятывай прылічыць палкаводца да ліку святых выступілі расійскія грамадскія дзеячы, а таксама кіраўнік Мінабароны Расіі Сяргей Шайгу.

У РПЦ адзначылі, што будуць сабраныя звесткі аб жыцці Суворава, а таксама аб наяўнасці або адсутнасці фактаў цудатворства. На аснове сабраных матэрыялаў праваслаўная царква вынесе рашэнне аб магчымай кананізацыі.

Паведамляецца, што Сувораў за сваю ваенную кар'еру ўзяў удзел у больш чым шасцідзесяці бітвах, не прайграўшы ніводнай. На тэрыторыі Беларусі Сувораў задушыў Паўстанне Касцюшкі, за што атрымаў зямельныя надзелы ў Кобрынскім старостве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930