Знайсці
24.05.2022 / 11:51РусŁacБел

Медуза: Масква хацела б далучыць «ДНР», «ЛНР», Херсон і Беларусь адначасова

У Крамлі не адмовіліся ад ідэі правесці рэферэндумы па далучэнні да Расіі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама занятай расійскімі войскамі Херсонскай вобласці. Не выключана, што пройдзе плебісцыт і ў Беларусі, піша расійскае выданне «Медуза» са спасылкай на свае крыніцы ў Крамлі.

Фота Ramil Sitdikov, Kremlin Pool Photo via AP

Калі менавіта яны могуць прайсці, залежыць ад сітуацыі на фронце. Пакуль самая рэалістычная дата — 11 верасня, у адзіны дзень галасавання.

Па словах суразмоўцаў «Медузы», у тыя ж тэрміны можа прайсці рэферэндум аб далучэнні Паўднёвай Асеціі. Улады самаабвешчанай рэспублікі запланавалі свой рэферэндум на тую ж тэму на 17 ліпеня — аднак два суразмоўцы «Медузы», блізкія да АП, запэўніваюць, што дата плебісцыту можа памяняцца (яе загадзя прызначыў Анатоль Бібілаў, які прайграў прэзідэнцкія выбары).

Тыя ж крыніцы не выключаюць, што разам з рэферэндумамі ў самаабвешчаных рэспубліках Данбаса можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расіяй у Беларусі.

«Але гэта, калі ўдасца прадушыць Лукашэнку, які ад такога сцэнарыя ўсяляк сыходзіць», — падкрэслівае адзін з суразмоўцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера