Знайсці
24.05.2022 / 14:29РусŁacБел

«Калі рок, то Бешанковічы». У сацсетках абмяркоўваюць, у гонар якога беларускага горада можна назваць гурт

Украінскі гурт KALUSH даў сабе імя паводле назвы горада ў Івана-Франкоўскай вобласці. «У гонар якога беларускага горада можна было назваць нашага спевака? І каб прыгожа гучала», — задаліся пытаннем у Твітары беларусы. Ёсць цікавыя ідэі.

У абмеркаванні прапанавалі дзясяткі вырыянтаў — ад жартаўлівых да вельмі мілагучных.

Вось некалькі прыкладаў — Сobrin' (у гонар Кобрына), Arany Group (па назве гістарычнага раёна сталіцы Араны), блэк-метал гурт «Казарэзы», Babrujsk Orchestra, Tsielehany, Bar-aŭ-liany (Бараўляны).

«Іўе. Хай ламаюць галаву спачатку як напісаць, а потым як прачытаць», — прапануе адзін з твітаран.

«Слуцк. У англійскай версіі гучыць інтрыгоўна», — жартуе іншы. У англійскай мове напісанне назвы горада вельмі падобнае да слова, якое азначае дзяўчыну лёгкіх паводзін. Гэты факт весяліў замежных аматараў футбола, якія ў каранавірусным 2020-м сачылі за беларускімі матчамі, бо еўрапейскія праз пандэмію адмянялі.

«Чыста фанетычна Гародня, Гомель, Слонім», — разважаюць у абмеркаванні.

«Калі рок, то Бешанковічы ці Хойнікі», — раіць яшчэ адзін карыстальнік Твітара.

«Орша, але гэта больш як псеўданім гумарысту пасуе», — гучыць і такое меркаванне.

Хтосьці згадвае вёску з красамоўнай назвай Папоўшчына.

Сярод цікавых прапаноў — Slownim (змененае напісанне Слоніма), Smarg-on, Vitebsk property, Lepel smok.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930