Знайсці
28.05.2022 / 16:25РусŁacБел

Пачынаем сезон клубніц. Рэцэпт на выхадныя: клубнічны чызкейк

Гэты шыкоўны торт сумяшчае ў сябе смакі клубніц, вяршкоў, печыва і белага шакаладу. Каб прыгатаваць яго, нават не спатрэбіцца духоўка.

Фота: BBC Food

Для клубнічнага чызкейка падрыхтуйце:

  • 2 чайныя лыжкі алею,
  • 200 грамаў пясочнага печыва,
  • 100 грамаў масла,
  • палова чайнай лыжкі молатай карыцы,
  • 100 грамаў пасечанага белага шакаладу,
  • 400 грамаў клубніц + дадатковыя клубніцы для ўпрыгожвання чызкейка,
  • 300 грамаў нятлустага сметанковага сыру,
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту,
  • дробна нацёртая цэдра паловы лімона,
  • 1 сталовая лыжка вадкага мёду або кляновага сіропу,
  • 200 мілілітраў вяршкоў не менш як 30% тлустасці.
  1. Падрыхтуйце раз’ёмную форму дыяметрам 20 сантыметраў. Вышмаруйце яе знутры алеем і пакладзіце на дно формы дыск з паперы для выпякання.
  2. Пакладзіце печыва ў герметычны пакет і выпусціце з яго ўсё паветра. Здрабніце пячэнне качалкай, каб яно ператварылася ў крошку.
  3. Растапіце ў вялікай каструлі масла. Змяшайце здробненае пячэнне і карыцу, пакладзіце сумесь на дно формы і прыцісніце яе. Пастаўце ў халадзільнік на паўгадзіны.
  4. Разрэжце 150 грамаў клубніц напалову зверху ўніз і раскладзіце ўздоўж краю формы разрэзаным бокам вонкі. Астатнія ягады нарэжце на невялікія кавалкі.
  5. Растапіце шакалад у мікрахвалёўцы або на вадзяной лазні.
  6. Змяшайце ў місцы сметанковы сыр, ваніль, цэдру і мёд. Дадайце кавалкі клубніц, усё перамяшайце.
  7. У іншай місцы ўзбівайце вяршкі да мяккіх пікаў.
  8. Умяшайце растоплены шакалад у сумесь са сметанковым сырам і ўсё перамяшайце, дадайце вяршкі і зноў асцярожна перамяшайце. Пры неабходнасці дадайце больш мёду.
  9. Выкладзіце сумесь у форму, але сачыце за тым, каб раскладзеныя ў ёй клубніцы заставаліся на сваіх месцах. Разраўняйце верхнюю частку торта тронкам лыжкі, нажа або шпаталем, накрыйце чызкейк харчовай плёнкай і пастаўце яго на ноч у халадзільнік, пакуль торт не застыне.
  10. Акуратна дастаньце чызкейк з формы і выкладзіце на талерку. Нарэжце дадатковыя клубніцы на паловы або чацвярцінкі і ўпрыгожце імі торт.

Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні

Рэцэпт на выхадныя: шакаладнае пячэнне з апельсінам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера