28.05.2022 / 16:25
 
Пачынаем сезон клубніц. Рэцэпт на выхадныя: клубнічны чызкейк
Гэты шыкоўны торт сумяшчае ў сябе смакі клубніц, вяршкоў, печыва і белага шакаладу. Каб прыгатаваць яго, нават не спатрэбіцца духоўка.
Фота: BBC Food
Для клубнічнага чызкейка падрыхтуйце:
- 2 чайныя лыжкі алею,
- 200 грамаў пясочнага печыва,
- 100 грамаў масла,
- палова чайнай лыжкі молатай карыцы,
- 100 грамаў пасечанага белага шакаладу,
- 400 грамаў клубніц + дадатковыя клубніцы для ўпрыгожвання чызкейка,
- 300 грамаў нятлустага сметанковага сыру,
- 1 чайная лыжка ванільнага экстракту,
- дробна нацёртая цэдра паловы лімона,
- 1 сталовая лыжка вадкага мёду або кляновага сіропу,
- 200 мілілітраў вяршкоў не менш як 30% тлустасці.
- Падрыхтуйце раз’ёмную форму дыяметрам 20 сантыметраў. Вышмаруйце яе знутры алеем і пакладзіце на дно формы дыск з паперы для выпякання.
- Пакладзіце печыва ў герметычны пакет і выпусціце з яго ўсё паветра. Здрабніце пячэнне качалкай, каб яно ператварылася ў крошку.
- Растапіце ў вялікай каструлі масла. Змяшайце здробненае пячэнне і карыцу, пакладзіце сумесь на дно формы і прыцісніце яе. Пастаўце ў халадзільнік на паўгадзіны.
- Разрэжце 150 грамаў клубніц напалову зверху ўніз і раскладзіце ўздоўж краю формы разрэзаным бокам вонкі. Астатнія ягады нарэжце на невялікія кавалкі.
- Растапіце шакалад у мікрахвалёўцы або на вадзяной лазні.
- Змяшайце ў місцы сметанковы сыр, ваніль, цэдру і мёд. Дадайце кавалкі клубніц, усё перамяшайце.
- У іншай місцы ўзбівайце вяршкі да мяккіх пікаў.
- Умяшайце растоплены шакалад у сумесь са сметанковым сырам і ўсё перамяшайце, дадайце вяршкі і зноў асцярожна перамяшайце. Пры неабходнасці дадайце больш мёду.
- Выкладзіце сумесь у форму, але сачыце за тым, каб раскладзеныя ў ёй клубніцы заставаліся на сваіх месцах. Разраўняйце верхнюю частку торта тронкам лыжкі, нажа або шпаталем, накрыйце чызкейк харчовай плёнкай і пастаўце яго на ноч у халадзільнік, пакуль торт не застыне.
- Акуратна дастаньце чызкейк з формы і выкладзіце на талерку. Нарэжце дадатковыя клубніцы на паловы або чацвярцінкі і ўпрыгожце імі торт.
Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні
Рэцэпт на выхадныя: шакаладнае пячэнне з апельсінам

5





Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая?
 
7
Пятая частка падраздзяленняў УС РФ, прыцягнутая да вайны ва Украіне, разгромлена — Залужны
 
2
Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА
 
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня
 
3
Стала вядома, якія імпартазамяшчальныя праекты будуць рэалізаваны за кошт крэдытных рэсурсаў Расіі і хто атрымае грошы
 
2
Аўстрыйскае СМІ паведаміла аб ДТЗ у Вене нібыта з удзелам пʼяных украінскіх дыпламатаў
 
1
У тэлеграме з'явіўся БЧБ-эмодзі. Але ёсць нюанс
 
1
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце
 
4
«Дагаварыць ёй не далі». У ААН узніклі пытанні да прыгожага даклада беларускай чыноўніцы
 
8
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная
 
7
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам
 
12
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка
 
24
Затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты
 
4
Якія працэнты па ўкладах прапануюць беларускія банкі
 
1
Колькі грошай каштуе зняволенне ў беларускай турме
 
1
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак
 
6
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара
 
9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера