Знайсці
24.05.2022 / 18:33РусŁacБел

Сілавікі затрымалі ўладальніка сеткі магазінаў нізкіх цэн і яго дзесяць «памочнікаў»

Кіраўнік гандлёвай сеткі, у якую ўваходзіць больш за 240 крам, ухіляўся ад выплаты падаткаў.

Разам з «памочнікамі» ён пастаўляў адзенне нізкай якасці, якой выдаваў за якаснае, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Камітэта дзяржкантролю.

«Змоўшчыкі» стваралі «несумленную канкурэнцыю айчынным вытворцам тэкстыльнай прамысловасці» з-за нявыплаты падаткаў і продажу тавараў нізкай якасці.

Уладальнік разам са «змоўшчыкамі» зарэгістраваў больш за 140 суб'ектаў гаспадарання са спрошчанай сістэмай падаткаабкладання, і не заплаціў падаткі на суму больш за 5,6 мільёнаў рублёў.

У крамах праводзяць праверкі, каб усталяваць, ці хаваў ўладальнік выручку і ці выплачваў работнікам зарплату «ў канверце».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930