Знайсці
24.05.2022 / 19:40РусŁacБел

Улады Украіны прызналі страту кантролю над горадам Светладарск

Раніцай пра ўзяцце Светладарска ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласці заяўлялі прадстаўнікі самаабвешчанай «ДНР». Цяпер жа з'явілася пацвярджэнне і з украінскага боку.

«Мясцовае насельніцтва, з якім я маю зносіны, кажа, што вялікай прысутнасці іх [расійскіх вайскоўцаў] не бачыць. Ёсць пэўныя групы ў колькасці па пяць чалавек», — заявіў кіраўнік Светладарскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Гошка. 

З адыходам са Светладарска ўкраінцы страцілі так званую «Светладарскую дугу». Мяркуючы па ўсім, вайскоўцы былі вымушаныя адысці, каб пазбегнуць акружэння і не патрапіць у «кацёл», які пачаў фарміравацца ў гэтым раёне ў апошнія дні.

«Мы не трымаемся за канкрэтныя населеныя пункты, а імкнемся наносіць ворагу максімальныя страты з захаваннем нашых сілаў.

Гэта азначае, што часам даводзіцца адступаць ад межаў, якія не носяць стратэгічны характар, каб пазбегнуць акружэння або значных стратаў.

Таму ніякай «здрады» ў гэтым няма», — патлумачыў журналістам дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Віктар Андрусіў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера