Знайсці
24.05.2022 / 20:10РусŁacБел

УСУ: Расія разгарнула шырокае наступленне на Данбасе, пачалася найбольш актыўная фаза

Прадстаўнік украінскага Міністэрства абароны Аляксандр Матузянік заявіў, што расійскае наступленне на ўсходзе і поўдні Украіны перайшло ў самую актыўную фазу. Ён кажа пра спробы акружыць Севераданецк і Лісічанск, піша Бі-бі-сі.

Разбураны мост паміж Севераданецкам і Лісічанскам

Генштаб УСУ таксама паведамляе пра спробу наступлення Расіі на Данбасе. Пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі расійскія войскі наступаюць у напрамку Лімана (у самаабвешчанай «ДНР» раней казалі, што горад напалову захоплены, але з афіцыйных крыніц інфармацыі не было).

На Севераданецкім напрамку наступленне з падтрымкай вядзецца на Севераданецк. Баявыя дзеянні там працягваюцца.

«Цяпер іх задача — акружыць нашы войскі каля Севераданецка, Лісічанска, блакаваць трасу. Гэта ім можа дазволіць выйсці на адміністрыцыйныя мяжы Луганскай вобласці. Нашы вайскоўцы там трымаюцца, Генштаб таксама пралічвае ўсе магчымыя рызыкі, каб не дапусціць гэтага. У цэлым, дзеянні расійскай арміі сведчаць аб тым, што яны ажыццяўляюць падрыхтоўку да працяглай ваеннай аперацыі», —— сказаў Аляксандр Матузянік падчас нацыянальнага тэлемарафона.

На Бахмуцкім кірунку Расія наступае ў раёнах Ліпава і Белагораўка. Па Краматорску, Ліману і Славянску ў апошнія гадзіны былі нанесеныя авіяўдары, паведамляе УСУ.

Сітуацыя на фронце, паводле Аляксандра Матузяніка, надзвычай складаная.

«Самае гарачае — у Данецкім аперацыйным раёне і на Славянскім напрамку. Акупанты фактычна кругласутачна б'юць артылерыяй, авіяцыяй, абстрэльваюць жылыя кварталы. Таксама Расія цяпер шукае новыя рубяжы — адкуль і куды яна можа наносіць ракетныя ўдары, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі», — паведаміў чыноўнік Мінаабароны.

Аляксандр Матузянік заявіў, што цяпер назіраецца самая актыўная фаза поўнамаштабнай вайсковай агрэсіі Расеі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера