Знайсці
25.05.2022 / 12:05РусŁacБел

Зяленскі: Не ясна, з якім прэзідэнтам Расіі мы будзем дамаўляцца

Уладзімір Зяленскі, які выступіў па інтэрнэт-сувязі на ўкраінскім сняданку ў Давосе, заявіў, што вайна ва Украіне завершыцца мірам, але яшчэ не ясна, з якім прэзідэнтам Расіі будзе дамаўляцца Украіна.

«Пасля ваеннай часткі ў любым выпадку, я ўпэўнены, будзе мірны працэс, і будзе стол перамоваў. І будзе дакладна мір. Пытанне: з кім Украіна будзе дамаўляцца? Пытанне: з якім прэзідэнтам Расіі будзе дамаўляцца Украіна? І гэта таксама залежыць ад жадання дзейнага прэзідэнта Расіі», — сказаў Зяленскі.

Са слоў Зяленскага, тэрміны заканчэння вайны залежаць ад жадання Захаду не баяцца супрацьстаяць Расіі, дапамагчы Украіне ўзбраеннямі і падтрымаць яе фінансава.

«І гэта таксама залежыць ад жадання Расійскай Федэрацыі, таму што гэтая вайна ў любым выпадку скончыцца», — адзначыў Зяленскі.

Паводле яго слоў, да перамоваў Кіеў пяройдзе, калі расійскі бок прадэманструе жаданне перайсці «ад крывавай вайны да дыпламатыі».

«Гэта магчыма, калі РФ прадэманструе хоць нешта. Напрыклад, адвод войскаў на лінію да 24 лютага», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера