Знайсці
25.05.2022 / 16:28РусŁacБел

Паміж дзвюма клеткамі на судзе па справе Аўтуховіча паставілі металічную перагародку

Праз яе абвінавачаныя не бачаць адзін аднаго.

Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд «справы Аўтуховіча». Учора ў судзе пачалі дапытваць абвінавачаных. Першым паказанні даў Антон Мельхер, якога абвінавачваюць па «карагоднай справе». Ён цалкам прызнаў сваю віну.

Павел Сава, якому інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса, адмовіўся даваць паказанні. У выніку зачыталі паказанні, якія ён даваў падчас следства. Тады ён прызнаўся ва ўчыненым.

Вядома, што ад пачатку суда паміж дзвюма клеткамі, у якіх утрымліваюць 10 абвінавачаных, усталявалі металічную пярэгарадку. Праз гэта абвінавачаныя не бачаць адзін аднаго. У адной сядзяць чатыры чалавекі, а ў другой — шэсць. Акрамя гэтага, пярэбарка раздзяляе святара Сяргея Разановіча з ягоным сынам Паўлам.

Усяго па справе праходзяць 12 чалавек.

Мікалай Аўтуховіч хадайнічаў пра дэмантаж сцен і перагародак у зале суда, але суд адхіліў хадайніцтва, паведамляе «Вясна».

Чытайце таксама:

Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера