Знайсці
25.05.2022 / 16:42

Ва Украіне канфіскавалі тэхніку беларускіх прадпрыемстваў на сем мільёнаў даляраў

Пракуратура Кіева перадала Нацыянальнаму агенцтву па пошуку і кіраванні актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў, 60 адзінак беларускай тэхнікі коштам каля 200 мільёнаў грыўняў (каля сямі мільёнаў даляраў), паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Фота: Генеральная пракуратура Украіны

Па звестках «Радыё Свабода», тэхніка належыць прадпрыемствам, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве дарог ва Украіне да вайны, а менавіта — гомельскаму дарожна-будаўнічаму трэсту №2, брэсцкаму трэсту №4, мінскаму будаўніча-мантажнаму трэсту №8. Сярод канфіскаванай тэхнікі — экскаватары, пагрузчыкі, каткі, бульдозеры, аўтагрэйдары і іншае.

Паведамляецца, што канфіскацыю тэхнікі правялі ў рамках расследавання крымінальнай справы, распачатай па факце прысваення дзяржаўных сродкаў, выдзеленых на будаўніцтва, рэканструкцыю і рамонт аўтамабільных дарог, а таксама магчымага фінансавання дзеянняў, накіраваных на захоп улады і змяненне межаў тэрыторыі Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31