Знайсці
25.05.2022 / 18:02РусŁacБел

Стала вядома, за што адваката Брагінца асудзілі на 15 сутак

Як стала вядома «Нашай Ніве», у судзе Партызанскага раёна суддзя Наталля Дзядкова прысудзіла Віталю 15 сутак за нібыта непадпарадкаванне міліцыі каля РУУС (артыкул 24.3 КаАП).

Віталь быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ зранку 23 мая наўпрост на выхадзе з дому. Пазней яго даставілі ў Партызанскае РУУС «для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці».

Віталь Брагінец.

Адтуль ён, як сцвярджалася ў судзе, «паспрабаваў сысці». У гэтым і выявілася непадпарадкаванне.

Гэта не першае паляванне на адвакатаў апошнімі днямі: 20 мая КДБ затрымаў Аляксандра Данілевіча. Яго далейшы лёс дагэтуль невядомы.

Віталь Брагінец — юрыст з 25-гадовым стажам. З 1996 па 2010 год узначальваў уласную кампанію «Брагінец і партнёры». Апошнім часам працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна.

Чытайце таксама:

«Помста за смеласць». Што вядома пра адваката Данілевіча, якога забралі ў КДБ?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930