Знайсці
25.05.2022 / 19:04РусŁacБел

Беларусы ладзяць туры за шэнгенскімі візамі ў Маскву

Некалькі фірмаў, якія арганізуюць аўтобусныя паездкі, пачалі прапаноўваць туры ў Маскву з мэтай атрымаць там шэнгенскую візу ад Іспаніі. У Мінску візавы цэнтр Іспаніі адкрыўся 3 сакавіка і зачыніўся 18 красавіка, але гэта не азначае, што беларусы не могуць атрымаць іспанскую шэнген-візу, пішуць на сайце Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый.

Іспанскі візавы цэнтр у Маскве прымае дакументы ад беларусаў. Каля месяца беларусы ў індывідуальным парадку ўжо карыстаюцца гэтай магчымасцю, каб адкрыць турыстычныя шэнген-візы тыпу С.

У Маскву ў іспанскі візавы цэнтр беларусы пачалі ездзіць, як толькі зачыніўся візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску. Арыентуючыся на попыт, турфірмы пачалі прапаноўваць арганізаваныя паездкі па гэтым напрамку. 

Запісацца ў візавы цэнтр у расійскай сталіцы, як высвятляецца, дастаткова проста — у адрозненне ад візавых цэнтраў Венгрыі і Італіі ў Мінску, дзе вялікія чэргі. Паколькі неабходная асабістая падача, дакументаў, наведваць Маскву трэба двойчы — каб падаць дакументы і забраць пашпарт з візай.

Іспанцы выдаюць беларусам, як правіла, шматразовыя паўгадавыя, гадавыя і нават на большы тэрмін візы. Праўда, бывае, што суіскальнік атрымлівае візу роўна на тэрмін меркаванай паездкі.

Вольных датаў для падачы ў візавым цэнтры Іспаніі ў Маскве досыць шмат — да прыкладу, учора яшчэ былі свабодныя даты на 30 і 31 мая. У дзень — нямала вольных вокнаў, дзякуючы чаму можна прыехаць у складзе групы і ўсім падацца ў адзін дзень. Віза робіцца досыць хутка — 5 працоўных дзён. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера