Знайсці
25.05.2022 / 19:34РусŁacБел

Суд прысудзіў 4 гады калоніі жыхару Барысава, які пагражаў падарваць жонку гранатай

Суд Барысаўскага раёна прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму мясцоваму жыхару, які ў сварцы з жонкай пагражаў ёй гранатай. Мужчыну прызналі вінаватым у незаконным захоўванні боепрыпасаў (частка 2 артыкула 295) і пагрозе забойствам (артыкул 186 КК). Пра гэта паведамляе генпракуратура.

Падставай для крымінальнай справы сталі дзеянні абвінавачанага ў кастрычніку 2021 года. Паводле версіі абвінавачвання, пасварыўшыся з жонкай, мужчына стаў пагражаць ёй забойствам, у тым ліку пагражаў падарваць яе ручной гранатай.

Раней МУС пісала, што барысавец пагражаў жонцы гранатай з рэўнасці, але не ўдакладняла, у чым канкрэтна заключаўся канфлікт. Падчас сваркі ў доме знаходзіліся непаўналетнія дзеці.

«Фігурант сеў за кухонны стол насупраць жонкі і паклаў на стол засцерагальнае кольца, сказаўшы: «Вось кольца, а вось граната» і заціснуўшы РГД у руцэ. Спалоханая жанчына патэлефанавала свайму знаёмаму, той паведаміў пра здарэнне ў міліцыю», — пісала прэс-служба МУС.

Акрамя таго, у неўстаноўлены следствам час мужчына незаконна набыў 99 патронаў і 2 гранаты РГД-5. Пасля куплі ён захоўваў іх у сваім гаражы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера