Знайсці
25.05.2022 / 21:11РусŁacБел

Рынат Ахметаў падасць на Расію судовы пазоў на 17—20 мільярдаў даляраў

Кампенсацыю самы багаты чалавек Украіны запатрабуе за знішчэнне ды пашкоджанне марыупальскай «Азоўсталі» і іншых прадпрыемстваў, якія яму належалі, перадусім на Данбасе.

Рынат Ахметаў

«Пасля пачатку шырокамаштабнага наступлення Расіі 24 лютага 2022 года «Азоўсталь», ММК імя Ільіча, Аўдзееўскі коксахім, Луганская ТЭС і яшчэ дзясяткі аб'ектаў прамысловай інфраструктуры і зялёнай энергетыкі часткова або цалкам знішчаныя, або вымушана выведзеныя з эксплуатацыі. Капіталізацыя гэтых аб'ектаў да пачатку вайны складала дзясяткі мільярдаў даляраў. Адназначна мы прад'явім пазовы да РФ і будзем патрабаваць належную кампенсацыю ўсіх страт і страчанага бізнэсу», — сказаў Ахметаў.

«Ужо вядзецца юрыдычная праца па гэтых пытаннях. Мы будзем прад'яўляць пазовы ва ўсіх міжнародных і нацыянальных інстанцыях», — падсумаваў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930