Знайсці
25.05.2022 / 22:06РусŁacБел

У Літве замарозілі актывы афіцыйнага прадстаўніка БМЗ

У Літве з-за санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі і Беларусі замарозілі сродкі і акцыі 13 кампаній, паведамляе партал LRT са спасылкай на Службу расследаванняў фінансавых злачынстваў.

Беларускі металургічны завод. Фота: belsteel.com

Пад абмежаванні, у прыватнасці, трапілі Vydmantai wind park (група Inter RAO Lietuva), IDS Borjomi Europe, афіцыйны прадстаўнік Беларускага металургічнага завода BMZ-Baltija і Amkodor Baltic.

Сродкі пастаўшчыка металапрадукцыі BMZ-Baltija былі замарожаныя з-за сувязяў з Аляксандрам Лукашэнкам, а фонды і акцыі EM System і EM Idustry і Amkodor Baltic — з-за сувязяў з беларускім буйным бізнэсменам Аляксандрам Шакуціным.

Па апошніх дадзеных, у Літве з-за міжнародных санкцый, звязаных з Расіяй і Беларуссю, замарожаныя актывы на агульную суму каля 62,8 млн еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930