Знайсці
25.05.2022 / 23:03РусŁacБел

Жыхарам вёскі на Магілёўшчыне памерлых даводзіцца насіць на могілкі на руках. Пад'ехаць да іх немагчыма

Жыхары вёскі Шалаханаўка Горацкага раёна скардзяцца на надта благую дарогу да мясцовых могілак і распавядаюць, што памерлых даводзіцца несці на руках. Пра гэта паведамляе выданне horki.info.

Па словах мясцовых жыхароў, адлегласць ад вёскі да могілак — прыкладна кіламетр. Раней там была «палявая, добра закручаная грунтавая дарога», але потым «дарогу сталі пераворваць».

«З тых часоў могілкі сталі для нас практычна недаступныя. Ні праехаць, ні прайсці туды не атрымліваецца, можна ногі пераламаць. Вось прыклад: у лістападзе мінулага года ў мяне памерла мама, мы ледзь змаглі даставіць труну да магілы. А вось памянуць на могілках праз дзевяць дзён мы яе ўжо не змаглі — зямля намокла, і мы туды не змаглі прабрацца», — цытуе выданне жыхарку Шалаханаўкі Ірыну.

Па словах жанчыны, калі памерла яе цётка, з-за стану дарогі і немагчымасці праехаць па ёй камунальнікі неслі труну на руках.

Са слоў мясцовых жыхароў, труба, якая раней адводзіла ручай за вёскай, «перастала спраўляцца з гэтай функцыяй», і цяпер у нізіне стаіць вада — на могілках можна паспрабаваць праехаць толькі на пазадарожніку.

Старшыня Паршынскага сельскага савета ў размове з журналістамі выдання паабяцаў, што «сёлета звыклая палявая дарога ад вёскі да могілак будзе накатаная і захаваная». Трубу, па словах чыноўніка, ужо пачысцілі, і яна павінна працаваць як раней. А сітуацыю з яе засмечваннем ён патлумачыў тым, што ў ручаі жывуць бабры і час ад часу забруджваюць водаадвод.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930