Знайсці
26.05.2022 / 10:43РусŁacБел

Суд над галоўнай рэдактаркай «Новага часу» пачнецца 7 чэрвеня

Суд над галоўным рэдактарам «Новага Часу» пачнецца 7 чэрвеня. Ён будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, пасяджэнне прызначанае на 10:30, суддзя — Дзмітрый Карсюк, паведамляе выданне.

Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту.

22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).

Падтрымайце Аксану лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі!

Пішыце на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Колб Аксане Мікалаеўне.

Раней стала вядома, што суд па справе БелаПАНа пачнецца 6 чэрвеня, а над фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам — 8 чэрвеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930