Знайсці
27.05.2022 / 17:45РусŁacБел

УЕФА вырашыў развесці каманды з Беларусі і Украіны пры лёсаванні

Выканаўчы камітэт УЕФА прыняў рашэнне не ставіць каманды з Беларусі і Украіны адна супраць адной пры лёсаванні на сваіх турнірах, паведамляецца на сайце саюза.

Фота ілюстрацыйнае

Гэтае рашэнне арганізацыя прыняла для «забеспячэння бесперабойнага правядзення спаборніцтваў УЕФА», паколькі «бяспека каманд, афіцыйных асоб і іншых удзельнікаў не можа быць цалкам гарантаваная з-за наяўнасці ваеннага канфлікту».

Выканаўчы камітэт УЕФА будзе сачыць за сітуацыяй па меры яе развіцця і прымаць далейшыя рашэнні пры неабходнасці.

Раней УЕФА абавязаў беларускую зборную і клубы, якія ўдзельнічаюць у турнірах арганізацыі, праводзіць хатнія матчы на нейтральных стадыёнах. Гледачам забаронена прысутнічаць на матчах, у якіх каманды з Беларусі выступаюць у якасці гаспадароў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера