Знайсці
28.05.2022 / 11:44РусŁacБел

Corriere della Sera: ЕС разглядае варыянт транзіту ўкраінскага збожжа праз Беларусь

На пазачарговым саміце Еўрапейскага саюза, які пройдзе 30—31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі. Пра гэта піша італьянская Corriere della Sera са спасылкай на крыніцу ў ЕС.

Еўрасаюз прыкладае намаганні па пошуку варыянтаў экспарту ўкраінскага збожжа: 22 млн тон заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне.

Крыніцы газеты ў ЕС растлумачылі, што сур'ёзна разглядаецца варыянт, пры якім збожжа будуць дастаўляць па чыгунцы праз Беларусь у краіны Балтыі. У такога шляху была б перавага ў тым, што чыгуначныя сеткі сумяшчальныя, але невядома, чаго Мінск хоча ўзамен, верагодна, змякчэння санкцый. Таксама пасля напружанасці апошніх месяцаў у адносінах з Літвой і Латвіяй пагадненне падаецца малаверагодным.

Краіны ЕС вядуць перамовы з Турцыяй па стварэнні бяспечных калідораў праз Басфор, мэтай якіх з'яўляецца абарона гандлёвых суднаў ад плывучых мінаў у Чорным моры. Гэтую праблему абмяркоўвалі кіраўнікі МЗС Румыніі і Польшчы з турэцкім калегам у Стамбуле.

У ЕС абмяркоўваюцца таксама варыянты макрафінансавай дапамогі бедным краінам Афрыкі і барацьбы са спробамі блакіроўкі экспарту харчавання. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930