Знайсці
28.05.2022 / 17:35РусŁacБел

На магіле Барыса Кіта зламаўся крыж

У нямецкім Вісбадэне на магіле беларускага навукоўца Барыса Кіта зламаўся крыж, паведаміў карэспандэнт «Нашай Нівы».

Каля магілы паваленае дрэва, якое пашкодзіла і суседнюю магілу. Атрымаць каментар адміністрацыі могілак не атрымалася.

Барыс Кіт памёр ад пнеўманіі 1 лютага 2018 года ў доме састарэлых у нямецкім Франкфурце-на-Майне.

Барыс Кіт.

На момант сваёй смерці Барыс Кіт быў найстарэйшым беларусам у свеце, яму было 107 гадоў. Кіт — навуковец, педагог, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1920—30-х гадоў у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і нацысцкіх турмаў, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Нямеччыне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
33
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930