Знайсці
29.05.2022 / 16:59РусŁacБел

Украінскі дылер МАЗ мяняе беларускія шасі на заходнія

Адзін з найбуйнейшых украінскіх дылераў грузавога брэнда МАЗ, кампанія «УкрЄвроМАЗ», адмаўляецца ад беларускай прадукцыі, паведамляе Vesti.ua са спасылкай на Асацыяцыю аўтавытворцаў Украіны «Украўтапрам».

Украінскі бензавоз на базе МАЗ-4371 «Карнет». Фота: autocentre.ua

Кампанія адзначае, што з моманту стварэння ТАА «УкрЄвроМАЗ» прадпрыемства пазіцыянавала сябе як монабрэндавую кампанію па продажы транспартных сродкаў Мінскага аўтамабільнага завода, а таксама тэхнікі на шасі МАЗ ад украінскіх вытворцаў. Але цяпер усё змянілася:

«Мы верым, што прадукцыя МАЗ яшчэ вернецца на рынак Украіны, а Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай.

А пакуль гэта адбудзецца, мы прыступаем да новага этапу развіцця кампаніі — продажу тэхнікі ад «УкрЄвроМАЗ» на шасі еўрапейскіх вытворцаў. Так, сёння мы атрымалі набытае шасі Renаult D і ўжо думаем, якое абсталяванне на яго ўстанавіць», — пракаментавалі рашэнне ў кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930