Знайсці
05.06.2022 / 10:36

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Клефтыка (kleftiko) — гэта класічная грэчаская страва з бараніны і бульбы. У гэтым рэцэпце мяса для яе марынуюць ноч, а потым заварочваюць у паперу для выпякання з бульбай, цыбуляй і травамі і павольна запякаюць.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць клефтыка, вам спатрэбіцца:

  • бараніна: 1 кумпяк або лапатка (недзе 2 кг мяса),
  • аліўкавы алей,
  • палова сталовай лыжкі сушанага арэгана,
  • 2 здробненыя лаўровыя лісты,
  • палова галоўкі часнаку,
  • 800 грамаў бульбы, нарэзанай на кружкі,
  • 2 цыбуліны, нарэзаныя на кружкі,
  • 4 дробна нарэзаныя спелыя памідоры,
  • 1 палачка карыцы,
  • калі жадаеце — некалькі галінак свежага арэгана,
  • сок аднаго лімона,
  • 250 мілілітраў белага віна,
  • марская соль і свежазмолаты чорны перац.
  1. Пакладзіце бараніну ў вялікую міску і паліце вялікай колькасцю алею. Шчодра натрыце яе соллю і перцам і прыпраўце арэгана і лаўровым лістом. Ачысціце два зубкі часнаку і разрэжце кожны з іх на чатыры часткі. Вострым нажом зрабіце ў бараніне восем праколаў і ўткніце ў іх часнок. Натрыце мяса травамі і алеем, потым накрыйце яго і пастаўце ў халадзільнік на ноч.
  2. Дастаньце бараніну з халадзільніка за 30 хвілін да гатавання. Разагрэйце духоўку да тэмпературы 160 градусаў. Засцяліце вялікую форму паперай для выпякання. Пераканайцеся, што кавалак паперы дастаткова шырокі, каб пакрываць краі формы.
  3. Здрабніце неачышчаныя зубкі часнаку, што ў вас засталіся, ручкай вялікага нажа. Пакладзіце ў форму для запякання бульбу, цыбулю, памідоры і часнок, дадайце туды ж палачку карыцы і галінкі арэгана, калі вы іх выкарыстоўваеце.
  4. Пакладзіце бараніну на гародніну і паліце яе марынадам, што ўтварыўся ў місцы, дзе яна ляжала. Выцісніце на мяса сок аднаго лімона і выліце на дно формы віно. Вазьміце яшчэ адзін вялікі ліст паперы для выпякання і намачыце яго пад праточнай вадой. Прыбярыце лішнюю ваду і пакрыйце паперай бараніну, прыцісніце краі паперы мясам, каб папера цалкам пакрывае бараніну. Памясціце мяса ў духоўку і пакіньце яго там на чатыры гадзіны, пакуль яно не прыгатуецца і не стане зусім мяккім.
  5. Дастаньце мяса з духоўкі і пакіньце яго на дзесяць хвілін, а потым падавайце з гароднінай і падлівай з формы.

Рэцэпт на выхадныя. Шведскія фрыкадэлькі ў вяршковым соусе — знакамітая страва скандынаўскай кухні

Боршч з рыбай, хатняя ражанка… Жанчына родам з акупаванага Марыупаля зберагае традыцыйныя рэцэпты. Для яе гэта акт супраціву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31