Знайсці
01.06.2022 / 07:59РусŁacБел

Зяленскі: Пуцін праявіў слабасць, і ён не пераможа

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін праявіў слабасць, напаўшы на Украіну і спрабуючы забіць кіраўніка ўкраінскай дзяржавы. Свет павінен спыніць абараняць кіраўніка Крамля.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю Newsmax.

«Спроба забіць лідара той ці іншай краіны — гэта, я б сказаў, слабасць. Калі ты не можаш казаць, то гэта слабасць. Слабасць у тым, каб пачаць вайну, і РФ ужо прадэманстравала гэтую слабасць. Калі вы не можаце акупаваць гэтую краіну, гэта слабасць», — падкрэсліў кіраўнік Украіны.

Таксама ён звярнуў увагу, што свет павінен перастаць абараняць расійскага прэзідэнта, асабліва пасля іх зверстваў ва Украіне.

Таксама Зяленскі заявіў, што Украіна не збіраецца выкарыстоўваць ракетныя сістэмы з павялічаным радыусам дзеяння для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі.

«Я ведаю, што некаторыя людзі ў ЗША ці людзі ў Белым доме кажуць, што мы можам выкарыстоўваць іх (дальнабойныя ракеты) для нападу на Расію: глядзіце, мы не плануем атакаваць Расію. Расійская Федэрацыя нас не цікавіць. Мы не ваюем на іх тэрыторыі», — сказаў кіраўнік Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930