Знайсці
01.06.2022 / 07:58РусŁacБел

ЗША паставяць Украіне ракетныя сістэмы HIMARS. Чым яны адметныя

ЗША паставяць Украіне ракетныя сістэмы M142 HIMARS. Афіцыйна аб новым пакеце ваеннай дапамогі будзе абвешчана сёння. Уключэнне ў яго рэактыўных сістэм залпавага агню пацвердзіў прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША на спецыяльным брыфінгу.

«Гэты пакет будзе ўключаць сістэмы больш далёкага дзеяння, у прыватнасці HIMARS, а таксама боепрыпасы, якія дазволяць украінцам больш дакладна наносіць удары па ключавых цэлях у зоне баявых дзеянняў унутры Украіны, а таксама дапамогуць ім даць адпор прасоўванню Расіі», — прыводзяць словы чыноўніка інфармацыйныя агенцтвы.

У пакет дапамогі коштам 700 млн даляраў таксама павінны ўвайсці радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы, РЛС назірання за паветранай прасторай, супрацьтанкавыя ракеты Javelin і боепрыпасы.

M142 HIMARS — амерыканская РСЗА, якая можа несці шэсць рэактыўных снарадаў або адну аператыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS. Сістэма мантуецца на базе колавага шасі. Калібр снарадаў складае 227 мм. у залежнасці ад ужывальных боепрыпасаў далёкасць стральбы вар'іруецца ад 2 да 500 км. На 500 км можа ляцець ракета MGM-140 ATACMS з баявой часткай масай да 560 кг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930