Знайсці
01.06.2022 / 10:39РусŁacБел

Для педагогаў увядуць «10 залатых правілаў», а школьнікаў прымусяць здаваць мабільнікі

У школах і садках будуць уключаць гімн і падымаць дзяржаўны сцяг, з 2023 года ўвядуць абавязковую школьную форму. Пра гэта распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец у інтэрв'ю SB.by.

Ужо з верасня ў кожнай школе на інфармацыйных стэндах з'явяцца «10 залатых правілаў педагога». Што там будзе, падрабязна не раскрываецца. Але «настаўнікі павінны пацвярджаць высокі статус адпаведным знешнім выглядам, паводзінамі ў сацсетках, правільна выбудаванай камунікацыяй з бацькамі. У адказ павінны атрымліваць паважлівае стаўленне».

Са слоў міністра адукацыі, навучэнцы будуць пакідаць мабільнікі ў спецыяльна абсталяваных месцах, іх можна будзе выкарыстоўваць толькі ў навучальных мэтах, напрыклад, пры счытванні QR-кодаў.

Кантроль за знешнім выглядам таксама будзе ўзмоцнены. Ведамства прапрацоўвае ўвядзенне з 1 верасня надыходзячага навучальнага года адзіных элементаў школьнага адзення для канкрэтнай установы. А з 2023 года магчымае ўвядзенне абавязковай школьнай формы.

Ва ўсіх школах адкрыюць музеі або музейныя пакоі.

Акрамя таго, падрыхтаваны загад, якім прадугледжанае правядзенне на пастаяннай аснове ўрачыстых лінеек з абавязковым праслухоўваннем дзяржаўнага гімна, узняццем (вынасам) дзяржаўнага сцяга ў дні дзяржаўных святаў і святочныя дні Беларусі.

«Гэта будзе адбывацца ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, вышэйшай адукацыі, а таксама ў летніх аздараўленчых лагерах, студэнцкіх атрадах. У школах і гімназіях будуць выконваць гімн і падымаць сцяг перад пачаткам і ў канцы кожнай чвэрці, падчас правядзення цырымоніі ўручэння дакументаў аб адукацыі. А ў летніх аздараўленчых лагерах, лагерах студатрадаў — перад пачаткам і ў канцы змены».

Праблему дэфіцыту кадраў сярод педагогаў міністр паабяцаў вырашаць павышэннем зарплаты.

Паводле яго, за студзень-красавік гэтага года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага сярэднямесячная зарплата, напрыклад, у настаўнікаў павялічылася на 20,2 працэнта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
36
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930