Знайсці
01.06.2022 / 11:58РусŁacБел

«У сувязі са стабілізацыяй эпідэміялагічнай абстаноўкі». У месцах зняволення больш не прымаюць вітамінных перадач

Па інфармацыі праваабаронцаў, ад 1 чэрвеня ў СІЗА-1, магілёўскай турме №4, і ў папраўчых калоніях перастаюць прымаць каранцінныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковых», паведамляе «Вясна».

Верагодна, гэта тычыцца ўсіх месцаў зняволення. Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні на COVID-19». 

Каранцінная перадача — садавінава-агароднінная перадача да 10 кг, якая амаль два гады была дазволеная як для ўжо асуджаных, так і для тых, хто яшчэ не асуджаны, ці прысуд не ўступіў у сілу.

Яе можна было перадаваць адзін раз у 30 дзён і класці толькі апельсіны, лімоны, яблыкі, цыбулю, часнок.

Калі вязняў у якасці спагнання пазбаўлялі дазволеных перадач, то гэтай пазбавіць не маглі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера