Знайсці
01.06.2022 / 12:15РусŁacБел

У загінулага засталася шасцігадовая дачка, нападніка ўсё яшчэ не могуць знайсці. Падрабязнасці забойства ў Ваўкавыску

Жудаснае забойства адбылося ў Ваўкавыску проста на вачах у мясцовых жыхароў у нядзелю. Як распавялі відавочцы, трое мужчын пабіліся ў двары аднаго са шматпавярховікаў. У выніку адзін з іх памёр ад нажавога ранення. Нападнік здолеў уцячы, яго да гэтага часу шукаюць. Zerkalo.io даведалася падрабязнасці трагедыі.

У выніку бойкі загінуў 28-гадовы Віталь Грышчык. На відэа бачна, што пакуль ён ляжыць на траве, іншы мужчына наносіць яму рэзкія ўдары прадметам, падобным на нож. Затым нападнік сыходзіць, а пасля вяртаецца з бітай і пачынае біць ужо ёю.

Як паведамляе міліцыя, нападнік — 30-гадовы Руслан Кузняцоў. Па стане на раніцу серады яго яшчэ не знайшлі, распавялі ў Ваўкавыскім РАУС.

«Шкада, што дзяўчынка будзе расці без бацькі»

Пра нападніка Руслана Кузняцова вядома не шмат. Толькі тое, што ён родам з Ваўкавыска і жыве недалёка ад месца злачынства. Яго знаёмы, з якім удалося пагаварыць, адгукаецца пра яго негатыўна. Ён не змог нават сказаць, дзе працуе Руслан.

— У яго былі праблемы з законам, — даволі абцякальна адказвае суразмоўца.

Пра загінулага Віталя Грышчыка інфармацыі крыху больш. Нарадзіўся і жыў у Ваўкавыску, працаваў на мясцовым мясакамбінаце. Мужчына быў жанаты, з першай жонкай развёўся. У яго засталася шасцігадовая дачка. Сябры загінулага кажуць, што Віталь быў неканфліктным чалавекам, выдатным сябрам.

— Ён быў добрым чалавекам, вясёлым, спагадлівым. У цяжкія моманты заўсёды быў гатовы дапамагчы, — расказвае адзін з сяброў мужчыны. — І дачку ён любіў, часта забіраў яе да сябе, надаваў шмат увагі. Шкада, што дзяўчынка будзе расці без бацькі.

Трэцяга мужчыну, які на відэа ляжыць на траве, завуць Артур. Знаёмы мужчыны кажа, што ён моцна пацярпеў, але цяпер знаходзіцца дома.

Ці то канфлікт з-за дзяўчыны, ці то з-за абразы

Перадгісторыю таго, што было на відэа, дакладна расказаць пакуль не можа ніхто. Знаёмы Руслана і Віталя кажа, што ўсё пачалося з тэлефоннага званка.

— Руслан паклікаў іх сустрэцца, пагаварыць з вока на вока. Яны прыехалі проста пагаварыць з ім, а выйшла тое, што ўсе бачылі на відэа, — тлумачыць наш суразмоўца.

Былая цешча Віталя, з якой у яго захаваліся добрыя адносіны, кажа, што верагодная прычына канфлікту — дзяўчына.

— Была бойка, была «стрэлка». Наколькі мы ведаем, з-за дзяўчыны, — тлумачыць яна.

А вось сведка падзей, якая дасылала ў рэдакцыю відэа бойкі, кажа пра іншую версію.

— Са слоў знаёмых, напярэдадні адзін другога назваў «петушарай». Яны на нядзелю забілі «стрэлку», а гэты шалапутны дома ножык прыхапіў — пераказвае чытачка.

На відэа бойкі сапраўды чуваць, як нападнік б'е аднаго з мужчын са словамі: «Ты каго пеўнем назваў?» Але незразумела, ці было гэта першапачатковай прычынай сваркі. Некалькі суразмоўцаў таксама выказвалі версіі, што нападнік мог знаходзіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера