Знайсці
06.06.2022 / 12:11РусŁacБел

Як працуюць беларускія парамедыкі ў зоне баявых дзеянняў

«Многія з тых, хто запісваецца ў полк, хочуць адразу ісці ў бой. У мяне таксама так было. Але аднойчы ў нас загінуў баец, і я зразумеў, што калі б ведаў больш, змог бы яго ўратаваць».

У палку Каліноўскага цяпер больш за 20 парамедыкаў. Сярод іх — былыя дактары і дабраахвотнікі з баявым досведам.

Фота: тг-канал палка Каліноўскага

Асноўная задача парамедыка — стабілізаваць стан параненага да перавозу ў шпіталь.

«Яны спыняюць крывацёкі, стабілізуюць дыханне, фіксуюць пераломы», — кажа Ян Мельнікаў, былы начальнік медычнай службы палка Каліноўскага. Цяпер ён адказвае ў батальёне за артылерыю, бо парамедыкаў у іх дастаткова, каб цалкам закрыць гэтую нішу.

Фота: скрыншот з Ютуб-канала Сяргея Бяспалава

Уся зона баявых дзеянняў дзеліцца на чырвоную, жоўтую і зялёную. У першай ідзе абстрэл, задача пармедыка тут — выцягнуць параненага з-пад агню і спыніць крывацёк. У другой (наступная вуліца, напрыклад, ад чырвонай зоны) ужо можна стабілізаваць дыханне і наладзіць цыркуляцыю крыві. У трэцяй, зялёнай зоне, ёсць магчымасць выклікаць хуткую дапамогу, сачыць за пульсацыяй, сатурацыяй і працай сэрца.

«Я адказваў за падрыхтоўку парамедыкаў і сачыў, каб у байцоў было ўсё неабходнае ў аптэчках, — кажа Ян. — Ёсць стандарт, па якім яны павінны быць сабраныя, і пратакол, які тлумачыць, як і па якіх прыярытэтах трэба аказваць першую медыцынскую дапамогу. Спачатку спыніць імпульсіўны крывацёк, потым заняцца дыхальнымі шляхамі, пасля цыркуляцыяй і толькі пасля пераахалоджваннем». 

Парамедыкі з палка Каліноўскага праходзілі падрыхтоўку ва ўкраінскай валанцёрскай сетцы «Гаспітальеры», а таксама ў «Жаночым ветэранскім руху»

«У заплечніку парамедык мае турнікеты, розныя бандажы, сурвэткі, якія накладваюцца на рану. А таксама трубкі, патрэбныя для забяспечэння дыхання, — яны выкарыстоўваюцца, калі чалавек знаходзіцца без свядомасці.

Таксама ёсць спецыяльныя налепкі, якія клеяцца пры раненні лёгкіх і пнеўматораксе, дэкампрэсійныя іглы, шыны, якія выкарыстоўваюцца для фіксавання пераломаў, розныя інфузіі, напрыклад, хларыд натрыю, які ў сістэме дае вадкасць, замяняе кроў. Гэта амаль што поўны пералік таго, што мае парамедык баявой групы», — кажа ён. 

Фота: тг-канал палка Каліноўскага

У батальёне былі выпадкі, калі парамедыкі аказвалі дапамогу не толькі байцам, але і мірным жыхарам. Напрыклад, у Ірпені.

Па словах Яна, чалавеку, які хоча стаць парамедыкам, не абавязкова мець медыцынскую адукацыю. Асноўнае, чаму яго вучаць на курсах (яны ідуць два-тры дні), — гэта спыняць крывацёк, тампанаваць раны, накладваць турнікеты і шыны. 

Цяпер у палку Каліноўскага за медыцынскі кірунак адказвае выпускніца медуніверсітэта. Яна хірург па спецыяльнасці. 

«Таксама трэба падкрэсліць, што ў нас ёсць шэсць чалавек, якія вучыліся ў медыцынскім універсітэце альбо ўжо працавалі дактарамі. З павелічэннем колькасці людзей мы абіраем новых, праводзім заняткі. Таму ў нас прапарцыйна расце колькасць байцоў і тых, хто аказвае ім дапамогу

Парамедыкамі мы прапаноўваем стаць тым байцам, якія ўжо маюць досвед вядзення баявых дзеянняў. Але гэта па меры неабходнасці, калі трэба даўкамплектаваць роту. Байцы праходзяць курсы і таксама пачынаюць аказваць дапамогу непасрэдна на фронце», — тлумачыць ён. 

Многія з тых, хто запісваецца ў полк, хочуць адразу ісці ў бой. Ян успамінае, што ў яго таксама так было. 

«Я да 2016 года вывучаў толькі ўзбраенне, ведаў хіба асноўныя прынцыпы, як спыняць крывацёк, і ўсё.

Аднойчы ў нас загінуў баец, і я зразумеў, што, калі б ведаў больш, змог бы яго ўратаваць. Прыйшоў да таго, што асабіста праявіў ініцыятыву і запісаўся на курсы да «Гаспітальераў». І потым стаў тым, хто адзін з першых бег да пацярпелага, каб дапамагчы», — расказвае Ян. 

Праца парамедыкам псіхалагічна няпростая. Калі Ян упершыню ўбачыў, як ад выбуху чалавеку адарвала кісць, з ім здарыўся ступар. 

«Я ўвогуле тая асоба, якая баялася крыві. Упершыню глыбокія раненні з наступнымі ампутацыямі я пабачыў на Майдане. З таго часу пачаў неяк прывыкаць, цяпер мяне гэта не пужае. Нават не так — ты абстрагуешся ад усяго, што адбываецца, і засяроджваешся на мэце дапамагчы. Толькі потым асэнсоўваеш, наколькі цяжкае раненне бачыў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

5 датычных да Беларусі вайскоўцаў загінулі на вайне з боку Расіі. Хто гэтыя людзі

Зяленскі распавёў пра страты Украіны на Данбасе і пра слабасць Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930