Знайсці
01.06.2022 / 16:48

Пасол Украіны ў Беларусі пра фільм АНТ: У беларускім КДБ перавяліся «шцірліцы»

Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у сябе ў Фэйсбуку пракаментаваў прапагандысцкі фільм «Дарогі дадому», паказаны ва ўчарашнім вячэрнім эфіры тэлеканала АНТ.

Ігар Кізім. Фота: Фэйсбук

Эх, перавяліся «шцірліцы» ў беларускім КДБ.

Гэта я пра фільм «Дарогі дадому», паказаны ўчора на АНТ Беларусі пра так званую «спецаперацыю» КДБ па вяртанні беларускіх дальнабойшчыкаў дадому. Дзе «ацэнка сітуацыі», «аналітыка», «разважанні», «планаванне аперацыі», «вызваленне» і, нарэшце «атрыманне узнагарод»?

Настолькі прымітыўна ўсё падаецца, што з усяго паказанага відавочным і праўдзівым выглядае толькі «ацэнка сітуацыі» і «атрыманне ўзнагарод».

Хоць трэба аддаць належнае: «зрэжысіраваны» і зняты фільм нядрэнна — са спецэфектамі, захапляльным «сюжэтам», падобнымі на рэальнасць «пастаноўкамі» і г. д. У цэлым, «блокбастар».

Але складваецца ўражанне, што фільм хутчэй не пра «вызваленне», а пра тое, якія «страшныя і бязлітасныя» украінцы, якое нібыта «прадажнае СБУ», і ў цэлым пра тое, што ўсё ва Украіне «дрэнна».

Таму ў фільме лёгка праглядаюцца антыўкраінскія прапагандысцкія штампы, маніпуляцыі фактамі, «паўпраўда», падмена паняццяў і г. д.

А самае галоўнае — нават не ставіцца пытанне, чаму беларускія дальнабойнікі пасля 24 лютага апынуліся ў такой сітуацыі. Чаму наогул да беларусаў, якія заўсёды былі самымі жаданымі і блізкімі ва Украіне гасцямі, пасля 24 лютага рэзка змянілася стаўленне (хачу верыць, ненадоўга).

Адказ такі — таму, што 24 лютага, менавіта з тэрыторыі Беларусі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, таму што з тэрыторыі Беларусі ляцелі расійскія самалёты і ракеты, якія забівалі ўкраінцаў і разбуралі ўкраінскія гарады і вёскі. Вядома ж, «гвалт» — гэта заўсёды дрэнна, як і любая вайна. Але не Украіна пачала вайну і не з украінскай тэрыторыі пайшлі войскі на суседнюю краіну.

Таму, калі ўсе «на нервах» і «на эмоцыях», дзеянні людзей па абароне сваёй зямлі могуць быць і «жорсткія», і, на жаль, ад гэтага часам пакутуюць невінаватыя людзі (калі толькі не казаць пра так званую «калектыўную адказнасць» краіны-агрэсара).

Зараз па сутнасці так званай аперацыі.

Наогул незразумела, чаму КДБ прыпісвае сабе ўсе «поспехі», бо беларускія дыпламаты зрабілі не менш (калі не больш), каб вярнуць беларускіх грамадзян дадому ў тым ліку з дапамогай амбасады Украіны ў Беларусі (пасольства РБ было эвакуявана з Украіны, хоць магло б, як многія іншыя, перамясціцца з Кіева, у якім сапраўды станавілася небяспечна заставацца, у іншы горад Украіны і працягваць аказваць дапамогу сваім грамадзянам на месцы). Пра гэта, дарэчы, і прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз згадваў у адным з вячэрніх эфіраў на АНТ.

Так, сапраўды, былі цяжкасці, асабліва з кіроўцамі ў Маліне, і там былі «нервы». Але па іншых групах і людзях вялася праца і іх ніхто асабліва не збіраўся трымаць.

Але «на вайне, як на вайне». Кожнае ведамства мае свой «інтарэс» і ўсё, што звязана з пытаннямі бяспекі, падчас вайны станавіцца галоўным. Гэта, вядома ж, зацягвала працэс.

Хоць, напрыклад, з беларусамі ў Чарнаўцах наш консул меў пастаянны кантакт па тэлефоне, як і з іх сваякамі ў Беларусі і з прадстаўнікамі Мінтранса.

А калі вывозілі целы двух загінулых ад ракетнага ўдару (зразумела, адкуль прыляцела ракета) беларусаў у Корасцені, то гэтым займаліся не толькі ўкраінскія і беларускія консулы і прадстаўнікі Мінтранса, але і польскія калегі. 

Пра КДБ тут наогул гаворка не ішла. Калі не лічыць таго, што пасля вяртання валанцёры, якія прывезлі целы ў Мазыр, тут жа былі выкліканыя «для дачы паказанняў».

І, нарэшце, «апагей» аперацыі — сустрэча на Варшаўскім мосце. Тут праўда «спрацавала» КДБ.

Нават мне асабіста тэлефанавалі і «папярэджвалі», што калі што, то… гэта, уласна, сутнасць «аперацыі», пра паспяховае правядзенне якой публічна казалі 7 красавіка.

Толькі ці «паспяховая» яна? Атрымалася, так. Украінскія прадстаўнікі аўтаперавозчыкаў вялі перамовы з расійскімі аб узаемным абмене кіроўцаў, якія апынуліся ў Расіі (украінскія) і ва Украіне (расійскія). Была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што месцам «абмену» будзе памежны пераход у Брэсце. Аўтобус з украінцамі прыедзе туды праз Беларусь, а з расійскімі з Украіны — праз Польшчу.

І тут пачалася «спецаперацыя».

Калі расіяне перасеклі мяжу і апынуліся ў Беларусі, беларускія памежнікі не выпусцілі ўкраінскіх і паставілі ўмову, што выпусцяць іх толькі ў «абмен на сваіх». Пасялілі іх у асобным вагоне і выставілі ахову вакол. Гэта значыць, фактычна ўзялі ў закладнікі ўкраінскіх кіроўцаў.

Самім гэта прыйшло ў галаву або сумесна з расіянамі — гэта ўжо няважна.

Важна тое, што было яшчэ раз паказана, што тэрыторыя Беларусі небяспечная для ўкраінцаў (дарэчы, да пытання аб магчымым месцы мірных перамоваў).

Бо калі б абмен адбываўся, напрыклад, на мяжы Расіі з Латвіяй, то такой сітуацыі не ўзнікла б.

Вядома, усё завяршылася (хоць і з затрымкай, якой магло б, дарэчы, і не быць), і добра, што ўсе вярнуліся ў сем'і. З КДБ або без КДБ, гэта ўсё адно здарылася б. Але ці варты гэты фільм таго, каб, «укідваючы» ў інфармацыйную прастору Беларусі яшчэ адну порцыю антыўкраінскай прапаганды, у чарговы раз беспаспяхова спрабаваць стварыць з украінцаў «вобраз ворага» ў беларускім грамадстве. Хаця калі дзеля ўзнагарод…

Чытайце таксама:

АНТ выдала збор узораў для аналізу ДНК за прыкметы забойства беларускіх дальнабойшчыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31