Флагманы рытэйлу паведамілі пра дэфіцыт абаротных сродкаў
Па стане на 1 красавіка каля 47,4% лідараў рознічнага гандлю ў Беларусі не мелі ўласных абаротных сродкаў. Яшчэ 9,4% флагманаў галіны мелі забяспечанасць уласнай абароткай ніжэй за нарматыў, паведамляе BANKI.BY.
Звычайна бізнэсы вырашаюць праблемы з наяўнасцю абаротных сродкаў праз запазычанні. Нездарма ў апошнія гады нарасцілі папулярнасць банкаўскія крэдыты на папаўненне абаротных сродкаў.
Аднак замяшчаць уласныя абаротныя сродкі пазыковымі грашыма можна не бясконца, а толькі да некаторай мяжы. У адваротным выпадку можа надысці момант, калі па заключэнні аўдытараў кампанія набывае прыкметы неплацежаздольнай.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Для пераканаўчасці ўключыў відэазванок і паказаў службовае пасведчанне і кабінет. Як у жыхаркі Барысава зніклі 14 тысяч
 1
«Ёсць новыя абставіны». МУС Літвы прапануе вярнуцца да пытання ўніфікацыі санкцый у адносінах да беларусаў і расейцаў
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера