Знайсці
01.06.2022 / 19:13

ЗША афіцыйна абвясцілі аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне, які ўключае РСЗА

Сёння раніцай прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў аб новым пакеце дапамогі ў галіне бяспекі для Украіны, які ўключае перадавыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Пра гэта на сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Дапамога надаецца, каб Украіна магла даць адпор расійскай агрэсіі і ўзмацніць свае пазіцыі на перамовах, сказаў Блінкен.

«Адносна зброі, якую будзе дадзена, украінцы запэўнілі нас, што яны не будуць выкарыстоўваць гэтую сістэму супраць цэляў на расійскай тэрыторыі. Паміж Украінай, ЗША і нашымі партнёрамі ёсць давер», — сказаў Блінкен.

Дзяржсакратар адзначыў, што Байдэн выразна папярэджваў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання, што менавіта так ЗША зробяць, калі РФ пойдзе на новую агрэсію.

Раней The New York Times паведамляла, што новы пакет уключае вайсковую тэхніку на $ 700 млн, у тым ліку супрацьтанкавыя ракеты Javelin, артылерыйскія снарады, верталёты і тактычныя машыны.

Па словах крыніц выдання, у новы пакет увойдуць таксама ўстаноўкі HIMARS. Гэта высокадакладная зброя са спадарожнікавым навядзеннем і магутнасцю выбуху, параўнальнай з 225-кілаграмовай авіябомбай. Радыус яе дзеяння (каля 77 км) значна перавышае радыус дзеяння любой артылерыі, якую цяпер выкарыстоўвае Украіна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31