Знайсці
01.06.2022 / 20:26РусŁacБел

АЗС абавязалі паведамляць пра некаторых кіроўцаў, якія ў іх купляюць паліва

Канцэрн «Белнафтахім» абавязаў аператараў АЗС, дзе дызпаліва прадаецца па звычайнай цане, паведамляць на мытню, калі такім палівам запраўляюцца фуры з ЕС. Для гэтага транспарту раней была ўведзеная навінка: запраўка магчымая толькі на пэўных АЗС, пры гэтым кошт на дызпаліва вышэй, чым для астатніх кіроўцаў, піша Zerkalo.io.

Памятка для супрацоўнікаў АЗС, апублікаваная ў тэлеграм канале «МотолькоПомоги»

З 20 мая на некаторых запраўках кіроўцам грузавікоў на еўрапейскіх нумарах прадаюць спецыяльны від дызпаліва — ДТ-Л-К5 ECO. Цана на яго — 3,58 рубля. Гэта прыкметна вышэй, чым на звыклае дызпаліва, якое каштуе сёння 2,38 рубля.

Тым часам у распараджэнні рэдакцыі Zerkalo.io апынуўся дакумент, які канцэрн «Белнафтахім» разаслаў па спісе на АЗС. Гэта памятка для аператараў, якія адпускаюць паліва. Цяпер яны павінны адсочваць нумары фураў, якія ў іх запраўляюцца.

Калі гэта грузавік з нумарамі ЕС, то на працягу 30 хвілін аператар павінен паведаміць пра факт запраўкі на мытню.

Журналісты патэлефанавалі на дзве АЗС, якія знаходзяцца недалёка ад мяжы і ўдакладнілі, ці паступала ім патрабаванне паведамляць пра запраўку палівам грузавікоў з ЕС.

«Нас гэта не тычыцца, мы прадаём дызпаліва ДТ-Л-К5 ECO па спецыяльнай цане. Але калі вы паедзеце кудысьці далей запраўляцца, дзе звычайная цана, тады тыя АЗС абавязаныя паведамляць на мяжу», — паведамілі на адной з АЗС «Татбелнафтапрадукт».

На АЗС «Беларуснафта» далей ад мяжы, дзе цана на дызельнае паліва «нармальная», паведамілі, што яны сапраўды павінны паведамляць пра факты запраўкі палівам машын з ЕС. Патрабаванне гэта «давалі пад роспіс, цэлая петыцыя была, штрафы будуць».

«Я за сябе магу сказаць: я не буду паведамляць (на мытню. — Заўв. рэд.). А калі вы прыедзеце? Калі заўтра, то хай папросяць аператара, каб не паведамлялі», — адказаў па тэлефоне аператар АЗС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
31
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930