Знайсці
01.06.2022 / 21:38РусŁacБел

Расійскія войскі захапілі каля 80% Севераданецка

Пра захоп расійскімі войскамі 80% горада Севераданецка паведаміў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай у эфіры нацыянальнага тэлемарафона. Паводле яго слоў, вулічныя баі ў горадзе працягваюцца. У той жа час Гайдай заклікаў «не ставіць крыж на Северадонецку», бо за яго будуць біцца да канца.

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Гайдая

Генштаб УСУ у вячэрняй зводцы таксама адзначаў, што расійскія вайскоўцы ўсталявалі кантроль над усходняй часткай Севераданецка.

Раней 1 чэрвеня мэр горада Аляксандр Струк у інтэрв'ю Reuters паведаміў, што каля 60% Севераданецка перайшлі пад кантроль расійскіх вайскоўцаў. Яшчэ 20% кантралюе Украіна, а астатнія тэрыторыі мэр назваў «нічыйнай зямлёй». Па яго словах, украінскія сілы адчайна спрабуюць затрымаць наступленне.

«У нас ёсць надзея, што, нягледзячы ні на што, мы вызвалім горад і не дазволім цалкам яго акупаваць», — сказаў Струк журналістам.

Мэр таксама паведаміў, што на сённяшні дзень у Севераданецку застаецца каля 12-13 тысяч чалавек, аднак амаль уся гарадская інфраструктура разбураная, а даставіць у горад прадукты харчавання або гуманітарную дапамогу звонку немагчыма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера