Знайсці
02.06.2022 / 07:50РусŁacБел

Адзін з расійскіх салдат пайшоў у войска, каб зарабіць грошы на пластычную аперацыю. Цяпер яна яму не патрэбна

Пад Харкавам у маі 2022 года загінуў 21-гадовы Антон Федасееў з Ленінградскай вобласці. Федасееў нарадзіўся з дэфектам твару і марыў зрабіць сабе пластычную аперацыю. Ён падпісаў армейскі кантракт, каб зарабіць на яе грошай. Гісторыю Антона Федасеева распавядае праект Радыё Свабода «Север.Реалии».

Як піша выданне, Федасееў рос у шматдзетнай сям'і ў вёсцы Вялікі Сабск Воласаўскага раёна, у яго былі два браты і сястра. Ягоная маці гадавала дзяцей адна, пасля таго як у 2004 годзе ягоны бацька памёр. Падчас вучобы ў школе Антон два гады правёў у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, куды дзеці траплялі з-за «цяжкіх жыццёвых сітуацый» — ягоная маці пачала выпіваць.

Антон з дзяцінства жыў з дэфектам носа-з-за таго, што падчас родаў пупавіна абматала яму твар. Таму адразу пасля нараджэння яму давялося рабіць тэрміновую аперацыю. Як пішуць «Север.Реалии», ён саромеўся свайго вонкавага выгляду, яго марай было зрабіць пластычную аперацыю, «каб нос у яго стаў як ва ўсіх».

Зарабіць на гэта ў вёсцы было немагчыма. Таму, скончыўшы тэрміновую службу ў войску, ён падпісаў кантракт. Ягоная сястра Алёна расказала, што гэта быў адзіны рэальны спосаб зарабіць грошай.

Па словах сястры Федасеева, у пачатку траўня ён тэлефанаваў ёй, каб распавесці пра добры заробак, дзякуючы якому ён можа цяпер дапамагаць грашыма маці. А 19 мая загінуў, патрапіўшы пад артабстрэл у Харкаўскай вобласці. Дадому, пішуць «Север.Реалии», Федасеева прывезлі ў цынкавай труне з акенцам, праз якое відаць твар нябожчыка. Загінулага ненадоўга паказалі сваякам і пахавалі 25 мая.

Па словах сястры загінулага, цяпер улады дапамагаюць іх сям'і з афармленнем дакументаў на выплаты за гібель брата:

«Спрасцілі, так бы мовіць, працэс. А тое, што ў трунах вяртаюцца… Я не ведаю, ці патрэбна нам была гэтая спецаперацыя, я не разбіралася ў гэтым, нават не чытаю навіны. Менш ведаеш — мацней спіш».

Чытайце таксама:

Ад генералаў да добраахвотнікаў. Што за расіяне гінуць на вайне?

Юныя, бедныя, мёртвыя. Журналісты склалі партрэты забітых расійскіх вайскоўцаў

«Буратам здаецца, што ўдзел у вайне ўзвышае іх да рускіх». Чаму расійскія нацменшасці так ахвотна едуць ваяваць ва Украіну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
49
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930