Знайсці
02.06.2022 / 08:02РусŁacБел

Расія завярнула беларускіх пчол

У маі ў Бранскай вобласці былі затрыманыя чатыры аўтамабілі, якія заехалі з Беларусі ў Расію ў аб'езд афіцыйных ветэрынарных пастоў, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.

У некаторых аўтамабілях перавозілася гатовая мясная і малочная прадукцыя агульнай вагой каля 400 кг.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду высветлілі, што перавозка ажыццяўлялася з грубымі парушэннямі ўмоў транспарціроўкі, у транспартных сродках, якія знаходзяцца ў нездавальняючым санітарным стане.

Акрамя гэтага, быў спынены аўтамабіль з 200 пчолапакетамі без ветэрынарных суправаджальных дакументаў. Усе грузы вярнулі ў Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930