Знайсці
02.06.2022 / 07:56РусŁacБел

Любімы гулец Пуціна заклікаў яго спыніць вайну ва Украіне

Легенда бразільскага футбола Пеле публічна заклікаў Уладзіміра Пуціна пакласці канец уварванню ва Украіну.

«Я хачу выкарыстоўваць сённяшнюю гульню як магчымасць звярнуцца з просьбай: спыніць гэта ўварванне. Не існуе аргументаў, якія маглі б апраўдаць гвалт», — заявіў футбаліст на сваёй старонцы ў Інстаграме за некалькі хвілін да таго, як нацыянальная зборная Украіны пераможна згуляла ў адборачным матчы чэмпіянату свету.

Апошнім разам Пеле і Пуцін сустракаліся ў Маскве ў 2017 годзе падчас Кубка канфедэрацый. Тады расійскі кіраўнік называў караля футбола адным са сваіх любімых гульцоў.

«Калі мы сустракаліся ў мінулым і абменьваліся ўсмешкамі, якія суправаджаюцца доўгім поціскам рукі, я ніколі не думаў, што аднойчы мы будзем так падзеленыя, як сёння», — напісаў Пеле.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930