Знайсці
02.06.2022 / 10:10РусŁacБел

​Меркель выказалася пра вайну ва Украіне

Яна выказала салідарнасць з Украінай і падтрымала яе права на самаабарону.

У сваім першым публічным выступе за апошнія шэсць месяцаў былы канцлер Германіі Ангела Меркель назвала напад Расіі на Украіну «пераломным момантам», паведамляе Deutsche Welle.

Былы канцлер Нямеччыны Ангела Меркель выказалася з нагоды вайны ва Украіне. Яна назвала тое, што адбываецца «варварскай вайной» і заявіла, што яе трэба тэрмінова спыніць: «Мая салідарнасць заключаецца ў тым, што Расея атакуе, урываецца ва Украіну, і я і падтрымліваю права Украіны на самаабарону».

Меркель заклікала членаў Еўрасаюза праяўляць адзінства і сказала, што падтрымлівае дзеяньні ўладаў Германіі па спыненні канфлікту.

Аб расійска-нямецкіх адносінах падчас яе знаходжання на пасадзе канцлера, і асабіста з Уладзімірам Пуціным Меркель нічога не сказала.

Да гэтага Меркель толькі раз публічна выказвалася пра вайну ў Украіне. 25 лютага яна заявіла, што асуджае парушэнні міжнароднага права Расіяй: «Тое, што адбываецца, азначае сур'ёзны паваротны момант у гісторыі Еўропы пасля заканчэння халоднай вайны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930