Знайсці
02.06.2022 / 11:08РусŁacБел

Польшча дадаткова паставіць Украіне больш за 50 самаходных гаўбіц KRAB

У Кіеве быў падпісаны кантракт на пастаўку больш за 50 гармат-гаўбіц KRAB на суму каля 3 млрд злотых (каля 600 млн еўра). Гэта найбуйнейшы экспартны кантракт для польскай вайсковай прамысловасці за апошнія гады, паведамляе газета Dziennik Gazeta Prawna.

Аб заключэнні кантракта на пастаўку трох артылерыйскіх дывізіёнаў было абвешчана ўчора на сустрэчы прадстаўнікоў польскага і ўкраінскага ўрадаў у Кіеве. Гаворка ідзе пра 56 адзінак самаходных гаўбіц KRAB з дадатковымі машынамі. Арыенціровачны кошт гэтага кантракту складае каля 3 млрд злотых. Пастаўкі павінны быць ажыццёўленыя на працягу некалькіх месяцаў. Гэта «звычайная» дамова куплі-продажу.

Здзелка стала найбуйнейшай для польскай абароннай прамысловасці за апошнія гады, паведамляе reform.by.

29 мая стала вядома, што Польшча бясплатна перадала ўкраінскай арміі 18 самаходных гаўбіц KRAB, а таксама навучыла сотню ўкраінскіх артылерыстаў працы з новай сістэмай. Магчыма, пастаўку будзе часткова рэфінансаваць ЕС

KRAB — гэта 155-мм самаходная гаўбіца вытворчасці Huta Stalowa Wola. Яна здольная зрабіць 6 стрэлаў за хвіліну і эфектыўна паражаць цэлі на адлегласці да 40 км. Гусенічнае шасі машыны вырабляецца па карэйскай ліцэнзіі, а гармата калібрам 155 мм з'яўляецца мадыфікацыяй брытанскага ўзбраення. У 2016 годзе Мінабароны Польшчы замовіла 96 такіх машын на суму больш за 4,6 млрд злотых.

Таксама сёння стала вядома, што Славакія паставіць Украіне восем самаходных гаўбіц Zuzana 2.

Пагадненне аб камерцыйным кантракце на пастаўку васьмі гаўбіц падпісала дзяржаўнае прадпрыемства Славакіі.

Zuzana 2 — мадэрнізаваная версія самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Яна выкарыстоўвае 155-мм снарады і мае эфектыўную далёкасць стральбы каля 40 км, а са спецыяльным боепрыпасам — звыш 50 км.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930