Знайсці
02.06.2022 / 12:05РусŁacБел

Беларуская пераможца «Бітвы экстрасэнсаў» памерла маладой

Алена Ясевіч атрымала перамогу ў шоу у 2011 годзе.

Ураджэнка Ваўкавыска і пераможца 12 сезона папулярнага тэлепраекта «Бітва экстрасэнсаў» 42-гадовая Алена Ясевіч памерла. Дакладная прычына смерці не паведамляецца. Вядома толькі, што зорка містычнага шоу пакутавала на цяжкую хваробу, паведамляе belarus.kp.ru.

Zerkalo.io піша, што Алена памерла ў Санкт-Пецярбургу.

Яскевіч памерла не прыходзячы ў прытомнасць у бальніцы Санкт-Пецярбурга ў выніку працяглай хваробы.

«Лена перанесла два каранавірусы, прычым з розніцай у кароткі перыяд, мабыць, розныя тытры былі. Яна такі чалавек — заўсёды лічыць, што сама ўсё зможа, усё пераадолее, дактары ёй не патрэбныя. У нас гэта заўсёды было вялікай тэмай для спрэчак, хоць я і сама не аматар хадзіць па дактарах. Але, калі бачыш, што чалавеку неабходна … « — распавяла блізкая сяброўка беларускі Алена Закамская.

Па словах сяброўкі, затым пайшло ўскладненне на печань, выклікалі хуткую. Затым выпадак паўтарыўся. «З-за вострай болю ў гэты момант адмаўляюць ногі. Дзякуй Богу, з ёй побач быў наш прыяцель — адвёз яе ў бальніцу ўжо ў несвядомым стане, потым і ныркі адмовілі. Атрымліваецца, у панядзелак яе шпіталізавалі, а ў аўторак у 12.35 зафіксавалі смерць. Яна так і не прыйшла ў прытомнасць», — падзялілася падрабязнасцямі Закамская.

Развітанне з Аленай Ясевіч адбудзецца сёння.

Паведамляецца, што ў 2018 годзе Алена перажыла трагедыю — памерла яе малодшая дачка.

Прыхільнікі шоу былі ўражаныя талентам Алены Ясевіч, якая запэўнівала, што здольнасць да прадказанняў ёй дасталася ад прабабулі. Яшчэ ў дзяцінстве яна пачала развіваць дар, чым палохала бацькоў.

У Алены засталася 16-гадовая дачка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера