Знайсці
02.06.2022 / 13:25РусŁacБел

У Крамлі назвалі ўмовы для правядзення рэферэндумаў на Данбасе

Рашэнне аб правядзенні рэферэндумаў аб уваходжанні ў склад Расіі захопленых украінскіх рэгіёнаў, а таксама «ДНР» і «ЛНР» павінна «прымаць» мясцовае насельніцтва, а не Крэмль.

Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Неабходныя: а) жаданне і рашэнне, і б) — трэба стварыць умовы», — сказаў ён журналістам.

Таксама Пяскоў сказаў, што правядзенне рэферэндуму ў цяперашніх умовах наўрад ці магчымае, спачатку трэба гарантаваць бяспеку «рэспублік».

Раней паведамлялася, што рэферэндум можа прайсці ўжо ў ліпені.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930