Знайсці
02.06.2022 / 13:36РусŁacБел

На ЦТ зарэгістравалася больш за 61 тысячу чалавек

У Беларусі завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, прайсці яго выказалі жаданне 61785 абітурыентаў.

Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Самым масавым прадметам ЦТ стала руская мова. Яе будуць здаваць больш за 50,3 тысячы абітурыентаў. Другой па папулярнасці стала матэматыка: яе будуць здаваць 33,8 тысячы чалавек.

Цэнтралізаванае тэставанне стартуе 14 чэрвеня з беларускай мовы, 16 і 17 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову, 19 чэрвеня пройдзе ЦТ па грамадазнаўстве, 21 і 22 чэрвеня адбудзецца экзамен па матэматыцы, праз дзень — па біялогіі, 26 чэрвеня можна будзе здаць замежную мову (англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую), праз дзень — хімію, ЦТ па фізіцы пройдзе 30 чэрвеня, па гісторыі Беларусі — 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 6 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах прызначаныя 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах-12 і 16 ліпеня.

Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні — 11.00.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930