Знайсці
02.06.2022 / 15:16РусŁacБел

«Атрымаць дыплом яна не паспела». Былую алімпіядніцу па беларускай мове арыштавалі на 13 сутак

Пра Паліну Шынкевіч, пра затрыманне якой стала ўчора вядома, расказала адна з яе сябровак. Яны бачыліся незадоўга да затрымання. 

Фота: сацыяльныя сеткі

«Паліна ў той дзень расказвала, што некуды трэба ісці на размеркаванне і што дазволілі толькі ў дзяржаўныя структуры. Ёй прапанавалі некалькі месцаў, яна выбірала. Вызначылася ці не — не ведаю», — дзеліцца дзяўчына. 

Наколькі вядома, Паліну затрымалі яшчэ а 9-й раніцы 31 мая. Дзяўчыне далі 13 сутак. Больш падрабязнасцяў блізкія не паведамляюць. Сябры кажуць, што 31 мая вечарам акаунт у мэсэнджары студэнткі чамусьці быў анлайн.

Паліна вучылася на юрфаку БДУ, спецыялізавалася на крымінальным праве. 

«У школе ў яе лепш ішлі гуманітарныя навукі, ёй падабалася грамадазнаўства. І па выніках ЦТ самы лепшы бал быў па ім. 

Сябраваць мы пачалі ў сярэдняй школе. Паліна перайшла на беларускую ў 8 ці 9 класе. Але яна можа перайсці на рускую, калі ёсць пагроза канфлікту. Чаму пачала размаўляць па-беларуску? Проста патрыятызм. Нейкіх асаблівых прычын не было. 

Паліна, напэўна, самая актыўная з маіх сяброў. Заўсёды паспявала вельмі шмат: і працавала, і вучылася. Дарэчы, працу заўсёды шукала па спецыяльнасці. Сама вучоба ва ўніверсітэце ёй падабалася, наколькі я ведаю. Яна вельмі старанная, усё рабіла сама, удзельнічала ў навуковых канферэнцыях».

Атрымаць дыплом Паліна не паспела. Абарона павінна была быць у дзясятых чыслах гэтага месяца.

Чытайце таксама: 

За пратэсты затрымалі былую алімпіядніцу па беларускай мове

На ЦТ зарэгістраваліся больш за 61 тысячу чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера