Знайсці
02.06.2022 / 14:20РусŁacБел

Зяленскі: Лінія фронту ва Украіне дасягае тысячы кіламетраў

«Расійскія войскі занялі 3620 населеных пунктаў Украіны. 1017 з іх ужо ўдалося вызваліць. Яшчэ 2 тысячы 603 — трэба будзе вызваліць», — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы перад дэпутатамі парламента Люксембурга, паведамляе «Бі-бі-сі».

Фота: AP

«Па стане на сённяшні дзень пад кантролем акупантаў знаходзіцца каля 20 працэнтаў нашай тэрыторыі. Амаль 125 тысяч квадратных кіламетраў. Гэта значна больш, чым плошча ўсіх краін Бенілюкса разам узятых», — сказаў Зяленскі.

«Каля 300 тысяч квадратных кіламетраў забруджаныя неразарванымі мінамі і снарадамі», — дадаў ён.

Па словах Зяленскага, лінія фронту ва Украіне цяпер дасягае тысячы кіламетраў.

«Баі працягваюцца на велізарнай тэрыторыі ад Харкава на ўсходзе нашай краіны да Мікалаева на поўдні. Па прамой паміж імі — 454 кіламетры. Але калі паглядзець на ўсю лінію фронту, а яна, вядома, праходзіць не па прамой, то гэта лінія даўжынёй больш чым у тысячу кіламетраў».

Усяго за амаль сто дзён вайны Расія выпусціла па Украіне 2478 ракет, толькі напярэдадні, 1 чэрвеня, Украіну абстралялі 15 ракетамі, сказаў Зяленскі.

Ён падзякаваў Люксембургу за дапамогу зброяй і падтрымку санкцый супраць Расіі, а таксама заклікаў падтрымаць членства Украіны ў ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930