Знайсці
02.06.2022 / 15:30РусŁacБел

Палітзняволены Уладзімір Кашко выйшаў на волю пасля трох месяцаў арышту

Праваабаронцам стала вядома, што гамельчук Уладзімір Кашко 31 мая выйшаў на волю з гомельскага СІЗА-3 — ён цалкам адбыў тэрмін. 

Былога міліцыянта ў лістападзе асудзілі да трох месяцаў арышту паводле артыкула 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных).

Яго абвінавацілі ў зліве адміністратару Telegram-канала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, персанальных даных 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Суддзя Андрэй Лагуновіч таксама пастанавіў спагнаць з гамельчука кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым у памеры 13 600 рублёў, паведамляе «Вясна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930